Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:07 ]  Чалец Ірацкай рады заклікае разбурыць турму Абу Граіб


ЛЁНДАН. Адзін з чальцоў прызначанай ЗША Кіроўчай Рады Іраку заклікаў перадаць усе турмы ў гэтай краіне пад кантроль часовага ірацкага ўраду, які мае пераняць уладу 30 чэрвеня. Аднан Пачачы таксама заявіў у інтэрвію брытанскаму штодзёньніку “Таймс”, што ён ды іншыя ірацкія палітыкі выступаюць за тое, каб разбурыць турму Абу Граіб. Менавіта ў гэтай турме былі фатаграфаваныя зьдзекі з вязьняў, што чынілі амэрыканскія вайскоўцы. Склад часовага ірацкага ўраду пакуль застаецца нявызначаным. Прадстаўнікі ЗША ў сваіх заявах далі зразумець, што гэты ўрад будзе мець абмежаваныя паўнамоцтвы, асабліва ў вайсковых пытаньнях і пытаньнях бясьпекі.
XS
SM
MD
LG