Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:01 ]  Новыя здымкі зь ірацкай турмы Абу Граіб


ВАШЫНГТОН. Дэпутаты амэрыканскага парлямэнту выказалі абурэньне пасьля прагляду новых доказаў зьдзекаў з палонных у Іраку. Паводле сэнатараў і кангрэсмэнаў, якія бачылі новыя фота і відэаматэрыялы, яны больш сур’ёзныя за тое, што раней было апублікавана. Дэпутаты гавораць, што на здымках і касэтах былі трупы людзей, цкаваньне людзей сабакамі і гомасэксуальныя згвалтаваньні. Матэрыялы, якія патрапілі ў амэрыканскі Кангрэс, былі знойдзеныя вайсковымі сьледчымі, якія вядуць справу аб зьдзеках зь вязьняў у турме Абу Граіб каля Багдаду. Учора стала вядома, што яшчэ два амэрыканскія вайскоўцы патрапяць пад трыбунал па гэтай справе.
XS
SM
MD
LG