Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:55 ]  Ас-Садр не спыняе супраціву сілам кааліцыі ў Іраку


НЭДЖЭФ. Ірацкі шыіцкі лідэр Мактада Ас-Садр адмовіўся распусьціць свае ўзброеныя аддзелы. Ён заявіў, што зробіць гэта толькі на загад рэлігійных уладаў. Выступаючы сёньня ў Нэджэфе, Ас-Садр паўтарыў, што будзе працягваць змаганьне супраць сілаў кааліцыі й гатовы прыняць сьмерць пакутніка. Пазьней арабскія мэдыі паведамілі, што Ас-Садр пагадзіўся на прапанову пасярэднікаў вывесьці фармаваньні для забесьпячэньня спакою ў сьвятым для мусульманаў горадзе Нэджэф. У ірацкім горадзе Кербэла працягваліся жорсткія баі паміж амэрыканскімі войскамі й аддзеламі Ас-Садра. Амэрыканскія сілы наступалі пры падтрымцы танкаў і верталётаў. За апошнія суткі былі забітыя 22 шыіцкія паўстанцы, параненыя шэсьць амэрыканскіх салдатаў. Увечары пасольства Італіі ў Багдадзе абстралянае зь мінамётаў. Ніхто з супрацоўнікаў пасольства пры гэтым не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG