Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:46 ]  Яшчэ два салдаты ЗША стануць перад трыбуналам


БАГДАД. Яшчэ два амэрыканскія салдаты стануць перад вайсковым трыбуналам за зьдзекі зь вязьняў у багдадзкай турме Абу-Граіб. Як паведаміў прадстаўнік камандаваньня ЗША ў Іраку генэрал Марк Кіміт, сяржантаў Джэйвэла Дэйвіса й Айвэна Фрэдэрыка вінавацяць у жорсткім абыходжаньні са зьняволенымі, злачыннай змове й дачы лжывых сьведчаньняў. Калі адбудзецца суд, пакуль што невядома. Амэрыканскім сэнатарам у сераду былі паказаныя каля тысячы новых фатаздымкаў, на якіх зафіксаваны зьдзекі вайскоўцаў ЗША з ірацкіх зьняволеных у турме Абу-Граіб. Фотасьведчаньні хутчэй за ўсё ня будуць абнародаваныя: Міністэрства абароны ЗША папярэдзіла, што яны могуць выклікаць нэгатыўную міжнародную рэакцыю.
XS
SM
MD
LG