Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:22 ]  Процістаяньне ў паласе Газы працягваецца


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраільскія гелікоптэры нанесьлі ракетны ўдар па палестынскіх баевіках каля населенага пункту Зэйтун у паласе Газы. У выніку тры чалавекі забітыя, восем параненыя. У гэтым рэгіёне войскі шукаюць парэшткі шасьці ізраільскіх вайскоўцаў, якія загінулі ўчора ў выніку выбуху бронетранспартэра. Баевікі групоўкі “Хамас” заявілі, што аддадуць парэшткі толькі ў абмен на вызваленьне палестынскіх зьняволеных. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сказаў, што ізраільскія войскі застануцца ў паласе Газы датуль, пакуль ня будуць знойдзеныя целы вайскоўцаў. На Заходнім беразе Ярдану ў горадзе Наблус ў сутыкненьнях з ізраільскімі вайскоўцамі былі параненыя 5 палестынцаў.
XS
SM
MD
LG