Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:17 ]  Тоні Блэр асудзіў забойцаў амэрыканскага закладніка


ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр сёньня асудзіў пакараньне сьмерцю амэрыканскага закладніка ў Іраку. Блэр сказаў, што забойства было “барбарскім”, і што такія дзеяньні нельга апраўдаць у цывілізаваным сьвеце. Аўстралійскі міністар замежных справаў Аляксандар Доўнэр гэтаксама асудзіў экзэкуцыю. Раней Аль-Кайда праз свой інтэрнэт-сайт паказала відэазапіс пакараньня сьмерцю цывільнага амэрыканскага спэцыяліста 26-гадовага Ніка Бэрга. Адзін са схаваных пад маскай баявікоў гаворыць, што гэта была помста за зьдзекі са зьняволеных у ірацкай турме. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў наступнае: “Мы рашуча й катэгарычна асуджаем любое парушэньне правілаў абыходжаньня з ірацкімі зьняволенымі – хто бы з сілаў кааліцыі гэтыя правілы не парушаў. Сьцьвярджэньні, што мае міністры ці я сам ведалі пра зьдзекі амэрыканскіх вайскоўцаў са зьняволеных ў Іраку, ня ёсьць праўдай. Апроч таго Міжнародны Чырвоны Крыж не прадстаўляў нам справаздачу пра гэтае, як я ўжо неаднойчы заяўляў”, -- сказаў брытанскі прэм’ер Тоні Блэр.
XS
SM
MD
LG