Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:13 ]  Расьсьледаваньне зьдзекаў з аўганскіх зьняволеных


КАБУЛ. У Аўганістане амэрыканскія вайскоўцы пачалі расьсьледаваньне ў сувязі з заявай мясцовага паліцыянта, які сьцьвярджае, што зь яго зьдзекаваліся ў турме на вайсковай базе ЗША ў горадзе Гардэз. У інтэрвію газэце "Нью-Ёрк Таймс" аўганец сказаў, што яго абвінавацілі ў дачыненьні да руху Талібан - пасьля таго, як ён склаў справаздачу аб карупцыі ў паліцыі. Яго трымалі ў вязьніцы 40 дзён, зьбівалі, не давалі спаць, фатаграфавалі ў аголеным выглядзе. Вайсковы прадстаўнік ЗША Такэр Мэнсэджэр заявіў наступнае : “Мы будзем разьбірацца з гэтымі абвінавачаньнямі па меры іх паступленьня. Мы рабілі гэта й раней і робім цяпер. Безумоўна, цяпер гэтай праблеме надаюць значна больш увагі ў сувязі з тым, што адбылося ў Іраку.” – сказаў прадстаўнік войскаў ЗША ў Аўганістане Такэр Мэнсэджэр
XS
SM
MD
LG