Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:09 ]  У Абашыдзэ было болей за тысячу шпіёнаў


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў пра раскрыцьцё антыгрузінскай шпіёнскай сеткі ў Аджарскай аўтаноміі. Паводле Саакашвілі, былы лідэр Аджарыі Аслан Абашыдзэ стварыў шпіёнскую сетку для збору інфармацыі пра кожнага грамадзяніна Аджарскай аўтаноміі, а таксама пра чальцоў цэнтральнага грузінскага ўраду. Грузінскі лідэр паведаміў, што ў шпіёнскую сетку ўваходзілі звыш тысячы агентаў, кіраваў імі Гогі Купрэашвілі – прадстаўнік Міністэрства бясьпекі Аджарыі.
XS
SM
MD
LG