Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:06 ]  Хусэйна ня выдадуць ірацкаму трыбуналу да 2005 году


БАГДАД, Гаварыць пра перадачу Садама Хусэйна ўладам Іраку для суду яшчэ зарана – заявіў сёньня кіраўнік ірацкага трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў Салем Чалабі. Паводле ягоных словаў, наўрад ці гэта адбудзецца да 2005 году. Чалабі абверг сваю ж заяву, зробленую ва аўторак, наконт таго, што зрынутага дыктатара, якога арыштавалі летась ў сьнежні, выдадуць пры канцы чэрвеня. Да гэтага часу ўлады ЗША маюць намер перадаць уладныя паўнамоцтвы часоваму ірацкаму ўраду.
XS
SM
MD
LG