Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:53 ]  "Васьмёрка" будзе абменьвацца зьвесткамі пра пашпарты


ВАШЫНГТОН Міністры юстыцыі і кіраўнікі службаў бясьпекі краінаў вялікай васьмёркі дамовіліся абменьвацца інфармацыяй аб страчаных і выкрадзеных пашпартах – у мэтах супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Падчас сустрэчы ў Вашынгтоне ў аўторак міністры дамовіліся таксама паскорыць увядзеньне новых пасьведчаньняў асобы з выкарыстаньнем біямэтрычных дадзеных – адбіткаў пальцаў альбо сыстэмы ідэнтыфікацыі радужнай абалонкі вока. Міністры таксама прынялі захады наконт узмацненьня памежнай бясьпекі, у аэрапортах і марскіх партах. 8 чэрвеня у амэрыканскім штаце Джорджыя пройдзе паседжаньне кіраўнікоў дзяржаваў вялікай васьмёркі.
XS
SM
MD
LG