Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:51 ]  Ізраіль патрабуе выдачы парэшткаў забітых салдат


ГАЗА Ізраільскія войскі працягваюць пошукі ў горадзе Газа на Заходнім беразе парэшткаў шасьцярых салдат, забітых у аўторак у выніку падрыву бронетранспарцёра. Прэм’ер міністар Арыэль Шарон паабяцаў, што ізраільскія войскі астануцца ў Сэктары Газа, пакуль палестынцы ня вернуць парэшткі загіблых. Адказнасьць за падрыў БТРа ўзяла на сябе групоўка “Хамаз”. Палестынскія ўлады заклікалі “Хамаз” вярнуць ізраільцам парэшткі іхніх таварышаў. Акрамя васьмі ізраільскіх вайскоўцаў, падчас сутыкненьняў у сэктары Газу ў аўторак загінула 8 палестынцаў, і звыш ста палестынцаў параненыя.
XS
SM
MD
LG