Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:42 ]  Санкцыі ЗША супраць Сірыі


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш увёў эканамічныя санкцыі супраць Сірыі. Забаронены ўвесь амэрыканскі экспарт у гэтую краіну, акрамя харчовых і мэдыцынскіх прадуктаў. Санкцыі ўведзеныя з-за меркаванай падтрымкі Сірыяй міжнароднага тэрарызму, распрацоўкі зброі масавага зьнішчэньня, і няздольнасьці спыніць пранікненьне баявікоў у Ірак праз сірыйска-іракскую мяжу. Прэм’ер-міністр Сірыі Махамад Аджы Аль-Атары назваць амэрыканскія захады “несправядлівымі і неабгрунтаванымі” і адзначыў, што яны ня будуць мець вялікага значэньня для Сірыі. Прэм’ер сказаў, што Сірыя будзе працягваць шукаць дыялёг з амэрыканскай адміністрацыяй, бо Дамаск ня мае жаданьня мець праблемы з ЗША
XS
SM
MD
LG