Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:27 ]  У Паласе Газа забітыя шэсьць ізраільскіх вайскоўцаў


ПАЛАСА ГАЗА. Шэсьць ізраільскі вайскоўцаў загінулі ў выніку выбуху бронетранспарцёру ў Паласе Газа. Адказнасьць за выбух узяла на сябе групоўка “Хамас”. Прынамсі 5 палестынцаў былі забітыя, і больш за 100 былі параненыя ў выніку інтэнсіўных баёў у Паласе Газа. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон тэрмінова зьбірае свой кабінэт, каб абмеркаваць гэтую сытуацыю. Ізраільскія войскі ладзяць у Паласе Газа чарговую апэрацыю пошуку й зьнішчэньня будынкаў, адкуль палестынскія баявікі вядуць ракетны абстрэл.
XS
SM
MD
LG