Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:25 ]  Прапанова новага губэрнатара Нэджэфа


НЭДЖЭФ. Нядаўна прызначаны губэрнатар Нэджафу прапаноўвае сілам кааліцыі свае пасярэдніцтва ў вырашэньні канфлікту з радыкальным шыіцкім лідэрам Мактадам Ас-Садрам. Амэрыканскія сілы хочуць аршытаваць Ас-Садра за забойства іншага шыіцкага лідэра летась. Губэрнатар Нэждэфу Ас-Зурыфі сёньня прапанаваў, каб амэрыканцы часова спынілі абвінавачаньні да Мактады Ас-Садра, а той вывядзе свае сілы з Нэджэфу й перадасьць кантроль ірацкім сілам бясьпекі. Губэрнатар паведаміў, што хоча сустрэцца з Ас-Садарм. Ас-Зуруфі), "Калі ад таго, што я сустрэнуся з Мактадам Ас-Садрам будзе плён Нэджэфу і ягоным жыхарам, то я гэта зраблю. Я скажу яму, што мы хочам мірнага вырашэньня канфлікту і мы хочам, каб ўсе ўзброеныя сілы былі выведзеныя.” Губэрнатар Нэджэфу Ас-Зуруфі паведаміў пра тое, што ў горадзе будуць сфармаваныя ірацкія сілы грамадзянскай абароны ў складзе 4 тысячаў чалавек. У Нэджэфе сёньня адбылася дэманстрацыя пратэсту – сотні мірных жыхароў патрабавалі, каб баявікі Ас-Садра пакінулі горад.
XS
SM
MD
LG