Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:22 ]  Усясьветная арганізацыя аховы здароўя кажа пра катастрафічныя наступствы распаўсюджваньня вірусу СНІД


ЖЭНЭВА, Усясьветная арганізацыя аховы здароўя сёньня папярэдзіла, што сьвет чакаюць катастрафічныя сацыяльна-эканамічныя наступства ад вірусу СНІД, і што сусьветная супольнасьць не прымае адпаведных захадаў супраць распаўсюджваньня віруса СНІД. Адзін са складальнікаў справаздачы Томас Прэнціс заявіў, што калі цяпер прыняць неадкладныя захады, можна выратаваць мільёны жыцьцяў людзей . Прэнціс (NC051111), "Крытычны момант палягае цяпер у тым, каб прыняць захады дзеля таго, каб зьмяніць карціну эпідэміі ва ўсім сьвеце , асабліва там, дзе яна сытуацыя найгоршай – галоўным чынам у Афрыцы, але таксама й ў Азіі ды іншых месцах. Такая магчымасьць існуе, каб выратаваць мільёны жыцьцяў ў наступныя некалькі гадоў , аказваючы дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу і хто без яе памрэ”. Заявіў адзін са складальнікаў гадавой справаздачы Усясьветнай Арганізацыі аховы здароўя Томас Прэнціс. За 25 гадоў больш за 20 мільёнаў чалавек загінулі ад вірусу СНІД. Найбольш ад вірусу пацярпелі людзі ў найбяднейшых краінах Афрыкі. Адзначаецца найбольш хуткі рост эпідэміі ва Ўсходняй Эўропе, галоўным чынам праз унутрывеннае ўжываньне наркотыкаў і сэкс без прэзэрватываў.
XS
SM
MD
LG