Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:20 ]  Пуцін уганараваў сям'ю Кадырава зоркай "Герой Расеі"


ГРОЗНЫ. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня наведаў сталіцу Чачні , дзе 9 траўня ў выніку тэракту загінуў прэзыдэнт рэспублікі Ахмад Кадыраў . Падчас паездкі Пуцін уручыў зорку Героя Расеі сям’і Кадырава й падпісаў указ аб увекавечаваньні ягонай памяці. Па вяртаньні ў Маскву расейскі прэзыдэнт загадаў павялічыць на тысячу чалавек колькасьць супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных справаў Чачні. З такой просьбай да яго зьвярнуўся кіраўнік МУС Чачні Алу Алханаў . Старшынём дзяржаўнай рады Чачні сёньня абраны Таўс Джабраілаў. Ён замяніў на гэтай пасадзе Гусэйна Ісаева, які загінуў у выніку тэракту 9 траўня ў Грозным. Раней Джабраілаў займаў ва ўрадзе Чачні пасаду міністра ў справах нацыянальнасьцяў, інфармацыі і зьнешніх сувязаў.
XS
SM
MD
LG