Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:22 ]  Справаздача Amnesty International пра брытанцаў у Іраку


ЛЁНДАН Праваабарончая арганізацыя Amnesty International сьцьвярджае, што Брытанскія вайскоўцы адкрывалі агонь па цывільных грамадзянах у Іраку ў сытуацыях, калі гэта не было выклікана неабходнасьцю. Праваабаронцы заяўляюць, што брытанскія ваенныя не расьсьледавалі некалькі падобных выпадкаў, а сьледства па іншых было занадта сакрэтным. У справаздачы Amnesty International падкрэсьленыя некалькі інцыдэнтаў ў іракскіх гарадах Басра і Камара, у тым ліку сьмерць 8-гадовай дзяўчыны. Арганізацыя паведамляе, што сабраныя ёй зьвесткі грунтуюцца на размовах з мясцовымі жыхарамі, праведзеных падчас наведваньня паўднёвага Іраку ў лютым і сакавіку. Брытанскі ўрад пакуль ніяк не адрэагаваў на справаздачу Amnesty International
XS
SM
MD
LG