Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:19 ]  Слуханьні ў Сэнаце вакол скандалу аб зьдзеках


ВАШЫНГТОН Адмысловая камісія сэнату ЗША правядзе сёньня слуханьні, прысьвечаныя жорсткаму абыходжаньню амэрыканскіх вайскоўцаў над іракскімі зьняволенымі. Галоўным сьведкам на слуханьнях мае быць генэрал Антонія Такуба, аўтар унутранай вайсковай справаздачы наконт умоваў ў турме Абу-Граіб каля Багдаду. У дакумэнце гаворыцца пра “садысцкія, абуральныя і беспрычынныя зьдзекі”. Падчас наведваньня міністэрства абароны, Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў зарэгістраваныя злоўжываньні асобнымі інцыдэнтамі, учыненымі нямногімі вайскоўцамі. Буш, аднак, прызнаў, што фотаздымкі зьдзекаў нанесьлі вялікую шкоду іміджу Амэрыкі ў іншых краінах. Прэзыдэнт ЗША аднак, ізноў выказаў сваю падтрымку міністру абароны Доналду Рамсфэлду, адстаўкі якога патрабуюць некаторыя заканадаўцы ад Дэмакратычнай партыі.
XS
SM
MD
LG