Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:28 ]  Адбылося пахаваньне Ахмада Кадырава


ГРОЗНЫ. Рада Бясьпекі ААН і генэральны сакратар ААН Кофі Анан асудзілі нядзельны тэрарыстычны акт у Грозным, у выніку якога 6 чалавек загінулі, а каля 60-ці былі параненыя. Сёньня адбылося пахаваньне чачэнскага прэзыдэнта Ахмада Кадырава ў ягонай роднай вёсцы Цэнтарой. У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел каля 3 тысяч чалавек. Дасюль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за забойства Ахмада Кадырава. Прадстаўнікі прамаскоўскіх чачэнскіх сілавых структур вінавацяць у дачыненьні да забойства Кадырава лідэра чачэнскіх незалежнікаў Аслана Масхадава. Масхадаў адмовіў сваю прычыннасьць да тэракту, падкрэсьліўшы, што асуджае “ўсе формы тэрарызму”. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Чачэніі Сяргей Абрамаў прызначыў сына Ахмада Кадырава – Рамзана – першым намесьнікам кіраўніка чачэнскага ўраду.
XS
SM
MD
LG