Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:25 ]  У Іраку працягваюцца баі з прыхільнікамі Аль-Садра


БАГДАД. У выніку сутыкненьняў паміж амэрыканскімі войскамі і прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Аль-Садра ў раёне Багдаду Садр загінулі 19 паўстанцаў. Сярод амэрыканскіх вайскоўцаў ахвяраў няма. Яшчэ 12 паўстанцаў былі забітыя ў баях у горадзе Куфа. Канвой марскіх пэхацінцаў сёньня ў суправаджэньні ірацкіх сілаў бясьпекі патруляваў Фалуджу. У паўночным горадзе Іраку Кіркуке сёньня быў абстраляны аўтамабіль з цывільнымі спэцыялістамі, у выніку забыты інжынэр з Паўдзённа-Афрыканскай Рэспубліцы, грамадзянін Новай Зэландзіі й ірацкі кіроўца.
XS
SM
MD
LG