Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:23 ]  Перамовы аўганскага прэзыдэнта з губэрнатарам Ханам


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сустрэўся з губэрнатарам правінцыі Герат Ісмаілам Ханам, які выступае супраць плянаў Кабулу раззброіць аддзелы рэгіянальных вайсковых начальнікаў. Хан лічыць, што мясцовыя ўзброеныя аддзелы дапамагаюць гарантаваць бясьпеку ў тых рэгіёнах, дзе няма ўрадавых войскаў. Урад Аўганістану мае намер раззброіць да чэрвеня каля паловы з ста тысяч байцоў гэтых аддзелаў.
XS
SM
MD
LG