Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:18 ]  Парлямэнцкія выбары ў Аджарыі адбудуцца 20 чэрвеня


ТБІЛІСІ. Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі сёньня абвесьціў, што парлямэнцкія выбары ў Аджарскай аўтаноміі адбудуцца 20 чэрвеня. На мінулым тыдні лідэр аўтаноміі Аслан Абашыдзэ пайшоў ў адстаўку і пакінуў краіну. Сёньня Міхаіл Саакашвілі прызначыў новага міністра ўнутраных справаў і мэра сталіцы Аджарскай аўтаноміі Батумі. Паводле Саакашвілі, частка прыхільнікаў Абашыдзэ яшчэ хаваецца ў лясах, грузінскі лідэр заклікаў іх здацца.
XS
SM
MD
LG