Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Сёньня пройдзе пахаваньне Кадырава


ГРОЗНЫ Сёньня пройдзе пахаваньне прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ахмада Кадырава, які загінуў 9 траўня ў выніку тэрарыстычнага акту. Кадыраў будзе пахаваны на сваёй радзіме ў паселішчы Тсентарой. На стадыёне Дынама ў Грозным, дзе адбываліся ўрачыстасьці з нагоды Дня Перамогі, выбухнула міна, падкладзеная пад трыбунай з кіраўніцтвам рэспублікі і расейскім камандаваньнем у Чачэніі. Загінула 7 чалавек, у тым ліку, акрамя Кадырава, кіраўнік Дзяржаўнай Рады Чачэніі Хусэйн Ісаеў. Параненыя 63 чалавекі, сярод якіх камандуючы Аб’яднанай групоўкай расейскіх войскаў у Чачэніі генэрал Баранаў, які знаходзіцца ў цяжкім стане. На гэты момант ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за тэракт, які быў асуджаны ЗША, Эўразьвязам, ды многімі краінамі. Выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта прызначаны старшыня прамаскоўскага ўраду рэспублікі Сяргей Абрамаў.
XS
SM
MD
LG