Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:22 ]  Блэр прынёс прабачэньні за зьдзекі


ЛЁНДАН Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тоні Блэр прынёс прабачэньні за зьдзекі брытанскіх вайскоўцаў з іракскіх зьняволеных і паабяцаў, што вінаватыя будуць пакараныя. Блэр заявіў гэта ў інтэрвію францускаму тэлебачаньню падчас свайго візыту ў Парыж. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Хун выступіць сёньня перад брытанскім парлямэнтам са справаздачай наконт гэтай скандальнай тэмы. Першы судовы працэс над амэрыканскім вайскоўцам, які абвінавачваецца ў зьдзекаў з палонных, пачнецца ў Багдадзе 19 траўня.
XS
SM
MD
LG