Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:52 ]  Сёньня ў сутычках у Іраку забіта 19 паўстанцаў


БАГДАД. Як паведаміла амэрыканскае камандаваньне, сёньня ў розных сутычках з кааліцыйнымі сіламі было забіта 19 ірацкіх паўстанцаў. У баях загінула таксама шэсьць цывільных асобаў і тры ірацкія паліцыянты. Прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня ў Іраку генэрал Марк Кіміт паведаміў таксама, што 19 траўня будуць судзіць першага амэрыканскага вайскоўца, абвінавачанага ў зьдзеках зь ірацкіх зьняволеных. Сёньня ў багдадзкім раёне Садр адбываліся перастрэлкі паміж амэрыканскімі вайскоўцамі і аддзеламі радыкальных шыітаў. На поўдні Іраку, у гарадох Басра і Амара, сёньня таксама адбыліся сутычкі паміж шыітамі і брытанскімі вайскоўцамі. Напярэдадні ў гэтых гарадох загінула як найменей пяць узброеных прыхільнікаў шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра. Трое брытанскіх вайскоўцаў параненыя сёньня ў Басры ў выніку выбуху бомбы падчас руху аўтакалёны.
XS
SM
MD
LG