Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:18 ]  Працягваюцца баі ў горадзе Басра


БАСРА. У гэтым горадзе на поўдні Іраку працягваюцца баі паміж прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра і брытанскімі войскамі. Брытанцы накіравалі ў горад дадатковыя сілы. У баях загінулі прынамсі 2 прыхільнікі Ас-Садра, тры брытанцы параненыя. Памочнік ас-Садра шэйх Абдул Сатар аль-Бахадзі паабяцаў ўзнагароду кожнаму, хто захопіць брытанскага вайскоўца. Брытанскія жаўнэры вядуць баі з прыхільнікамі Ас-Садра і ў другім паўдзённым горадзе Іраку Амара. Сёньня ў паўночным горадзе Іраку Хабхаб ў выніку выбуху загінулі тры іракцы.
XS
SM
MD
LG