Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:30 ]  Джордж Буш заявіў, што адказныя за злоўжываньні ў ірацкай турме будуць пакараныя


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня паабяцаў, што амэрыканскія ваенныя зробяць усе магчымае, каб больш не дапускаць зьдзекаў над зьняволенымі. У сваім штотыднёвым радыёзвароце, Буш заявіў, што адказныя за злоўжываньні ў турме Абу-Граіб будуць пакараныя. (Буш)"Тыя, хто ўдзельнічалі ў гэтым, адкажуць за свае дзеяньні. Усе турэмныя апэрацыі ў Іраку будуць перагледжаныя з мэтай упэўніцца, што падобныя ганебныя інцыдэнты больш не паўторацца", -- заявіў прэзыдэнт ЗША. Буш адзначыў, што дрэннае абыходжаньне са зьняволенымі дапусьцілі толькі некалькі амэрыканскіх вайскоўцаў, і гэта не адлюстроўвае характар узброеных сілаў ЗША
XS
SM
MD
LG