Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:55 ]  Сабакі й аўтамабілі Абашыдзэ прададуць праз аўкцыён


ТБІЛІСІ.Генэральны пракурор Грузіі Іраклі Акрыашвілі паведаміў, што дарагія аўтамабілі і пародзістыя сабакі былога аджарскага лідэра Аслана Абашыдзэ будуць прададзеныя на аўкцыёне. Акрыашвілі сказаў, што ўсё гэта было набытае на грошы, якія належаць аджарскаму народу. Выручаныя на аўкцыёнах сродкі будуць накіраваныя на сацыяльныя праграмы. Сёньня ж у батумскім аэрапорце прызямліўся самалёт Як-42, які знаходзіўся ў асабістым карыстаньні Абашыдзэ. Самалёт будзе перададзены мясцовай батумскай адміністрацыі, і двойчы тыдзень будзе ажыцьцяўляць пасажырскія рэйсы ў Маскву
XS
SM
MD
LG