Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:48 ]  Арыштаваны школьнік, які запусьціў у Інтэрнэт вірус "Sasser"


ГАНОВЭР. Арыштаваны ў Нямеччыне 18-гадовы малады чалавек прызнаўся, што менавіта ён запусьціў у Інтэрнэт кампутэрны вірус "Sasser". Прадстаўнік паліцыі Гановэру не назваў імя затрыманага, паведаміўшы толькі, што ён вучыцца ў школе. Паліцыя канфіскавала матэрыялы, якія даказваюць кампутэрнае злачынства падазронага. Пасьля допыту школьнік быў адпушчаны. Вірус, запушчаны ў Інтэрнэце 1 траўня, за тыдзень паразіў 18 мільёнаў кампутэраў. Многім фірмам даводзілася спыняць працу, каб абнавіць кампутэрную абарону.
XS
SM
MD
LG