Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:54 ]  Турэччына зьмяніла Канстытуцыю


АНКАРА. Турэцкі парлямэнт сёньня ўхваліў зьмены ў Канстытуцыю, якія павінны прывесьці яе ў адпаведнасьць з нормамі Эўрапейскага зьвязу. У прыватнасьці, абмяжоўваецца роля войска ў цывільным жыцьці і скасоўваюцца спэцыяльныя суды, дзе разглядаліся палітычныя злачынствы і злачынствы супраць дзяржаўнай бясьпекі. Акрамя таго, гарантуецца роўнасьць мужчынаў і жанчынаў, і прыбраная згадка пра сьмяротнае пакараньне, якое было нядаўна адмененае. Зьмены ў асноўным законе яшчэ маюць быць ухваленыя прэзыдэнтам Турэччыны Ахмэтам Сэзэрам. Эўракамісія вітала турэцкія рэформы, заявіўшы, што яны набліжаюць Турэччыну да крытэраў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG