Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:53 ]  Рамсфэлд абяцае кампэнсацыю ахвярам зьдзекаў


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэлд сёньня падчас слуханьняў у Сэнаце паведаміў, што прызначыць адмысловую камісію для расьсьледаваньня выпадкаў зьдзеку з палонных у Іраку. Рамсфэлд заявіў, што бярэ на сабе адказнасьць за ўсё, што адбылося. Міністар таксама сказаў, што зробіць усё, каб ахвяры зьдзекаў атрымалі фінансавую кампэнсацыю. Сёньня ж у Жэневе кіраўнікі Чырвонага Крыжа пацьвердзілі, што яны яшчэ год таму паведамлялі амэрыканскім прадстаўнікам пра факты зьдзекаў зь вязьняў у ірацкіх турмах. П’ер Краенбуль, дырэктар управы Чырвонага Крыжа, заявіў, што арганізацыя летась неаднаразова абмяркоўвала гэтыя зьвесткі з амэрыканскімі чыноўнікамі.
XS
SM
MD
LG