Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:42 ]  Працягваюцца баі ў Наджафе


БАГДАД, Амэрыканскія войскі працягваюць змаганьне з атрадамі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра у Наджафе. Амэрыканскае камандаваньне паведамляе пра 40 забітых прыхільнікаў ас-Садра ў суседнім з Наджафам горадзе Куфа. Амэрыканскія войскі ўзялі пад кантроль рэзыдэнцыю губернатара Наджафа. Галоўны амэрыканскі адміністратар у Іраку Поль Брэмэр абвясьціў пра прызначэньне новага губэрнатара Наджафа – Аднана альЗуріфі, які будзе падтрымліваць грамадзкі парадак у горадзе . У сьвятым для ірацкіх мусульманаў горадзе Карбале амэрыканскія танкі падышлі зусім блізка да галоўных сьвятыняў, а таксама разбурылі сядзібы Ас-Садра. Учора ў сталіцы Іраку адбыліся два выбухі. Загінулі 5 іракцаў і адзін амэрыканскі вайсковец, паранены 25 чалавек, у тым ліку 2 амэрыканскія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG