Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:41 ]  Кіраўнік Пэнтагону выступіць перад Кангрэсам ЗША


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі міністар абароны Дональд Рамсфэльд сёньня будзе даваць паказаньні перад палатамі Кангрэсу ЗША ў сувязі з выпадкамі зьдзекаваньня амэрыканскіх вайскоўцаў з ірацкіх зьняволеных. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкінуў заклікі прадстаўнікоў дэмакратычнай партыі ў Кангрэсе ЗША накіраваць у адстаўку кіраўніка Пэнтагону. (Буш) "Рамсфэльд – сапраўды добры міністар абароны. Рамсфэльд добра служыць нашай нацыі. Рамсфэльд быў кіраўніком міністэрства абароны падчас двух войнаў, і ён - важная частка майго кабінэту, і ён застанецца ў складзе майго кабінэту." Джордж Буш зрабіў гэтую заяву пасьля перамоваў у Белым Доме з каралём Ярданіі Абдулой. Прэзыдэнт ЗША сказаў каралю, што ён шкадуе аб абразах, якія былі нанесеныя ірацкім зьняволеным і іх сем’ям. Газэта "The Washington Post" апублікавала новыя здымкі са сьведчаньнямі зьдзекаў з ірацкіх палонных з боку салдат ЗША. Прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа паведамілі, што яны неаднаразова заклікалі Злучаныя Штаты спыніць зьдзекі з вязьняў у Іраку -- да таго, як пра гэтыя факты стала вядома прэсе і шырокай публіцы.
XS
SM
MD
LG