Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:35 ]  Пажар на складзе баявых запасаў у Мэлітопалі ва Ўкраіне


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма загадаў стварыць адмысловую камісію ў справе дасьледаваньня прычынаў пажару на складзе баявых запасаў ля Мэлітопалю ў Запарожскай вобласьці Украіны. Болей за 10 тысячаў чалавек былі эвакуяваныя са сваіх дамоў пасьля некалькіх моцных выбухаў ля Мэлітопалю. Паводле інфармацыі міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны, прынамсі 2 чалавекі загінулі. Цяпер пажарныя й вайскоўцы спрабуюць загасіць полымя. Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч назваў выбух “няўдалым няшчасным выпадкам” і сказаў, што ўрад прыкладзе ўсе намаганьні, каб пазьбегнуць сур’ёзных наступстваў. Генэральная пракуратура Украіны завяла крымінальную справу. У Мэлітопалі абвешчанае надзвычайнае становішча.
XS
SM
MD
LG