Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:23 ]  Новая рэзалюцыя ААН прызнае права палестынцаў


Н’Ю-ЁРК.Генэральная асамблея ААН ўхваліла рэзалюцыю, якая прызнае права палестынцаў на сувэрэнітэт на тэрыторыях Заходняга Берагу Ярдану, Паласы Газа і Усходняга Ерусаліма. За тэкст рэзалюцыю ААН, паводле якой гэтыя палестынскія тэрыторыі прызнаюцца акупаванымі Ізраілем з 1967 году, прагаласавалі 140 дзяржаваў пры 6 супраць і 11 устрымаўшыхся. Намесьнік амбасадара ЗША ў ААН Джэймс Канінгэм назваў рашэньне асамблеі несваечасовым і памылковым, і дадаў, яно не спрыяе мірнаму працэсу. Палестынскі прадстаўнік у ААН Насэр Аль-Кудва заявіў, што галасаваньне прадэманстравала “поўную ізаляцыю ізраільска-амэрыканскай пазыцыі”. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш спрабаваў запэўніць палестынцаў прыняць блізкаўсходні плян мірнага ўрэгуляваньня.
XS
SM
MD
LG