Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:21 ]  Cэнат ЗША ухваліў прызначэньне Джона Нэграпонтэ


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі Сэнат ўхваліў прызначэньне Джона Нэграпонтэ на пасаду першага амбасадара ЗША ў паваенным Іраку. Нэграпонтэ, які цяпер з’яўляецца амбасадарам ЗША ў ААН, як чакаецца, прыступіць да выкананьня сваёй дыпляматычнай місіі ў Багдадзе, калі ЗША перададуць уладныя паўнамоцтвы ірацкаму ўраду 30 чэрвеня. Цяперашні адміністратар у Іраку Поль Брэмэр пакіне Ірак пасьля перадачы ўлады. Нэграпонтэ ўзначаліць самую вялікую амбасаду ЗША ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG