Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:22 ]  Новыя выбухі ў Іраку


Сёньня ў сталіцы Іраку адбылося два выбухі. Першы зь іх прагучаў раніцай ля будынку амэрыканскай адміністрацыі. Як паведамляецца, бомба была закладзеная ў аўтамабіль. Загінула 6 іракцаў і адзін амэрыканскі салдат, паранена 6 амэрыканскіх салдат і 13 іракцаў. Пад час другога выбуху ў цэнтры горада быў паранены адзін чалавек. Сёньня ў Багдад прыбыў спэцыяльны пасланьнік ААН Лахдар Брахімі з мэтай абмеркаваньня праблемы стварэньня пераходнага ўраду, які пяройме ўладу ў Іраку ў канцы чэрвеня. Тым часам кіраўнік цывільнай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр сёньня прызначыў новага губэрнатара Наджафа і правінцыі. У Наджафе дагэтуль хаваецца радыкальны шыіцкі лідэр Мактада ас-Садр.
XS
SM
MD
LG