Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:21 ]  Выкрадзеныя дзяўчынкі вярнуліся з Ірану


Пятнаццацігадовая дзяўчынка Ясмін Пурашэмі і яе сястра Сара, шасьці гадоў, сёньня вярнуліся дадому разам з маці у бэльгійскі горад Льеж. Яны ўцяклі ад свайго бацькі ў Тэгеране, папрасіўшы прытулку ў бэльгійскай амбасадзе ў Іране. Пад час разводу ў 2001 годзе бэльгійскі суд вырашыў перадаць дзяцей на выхаваньне маці. Але ў мінулым жніўні іх бацька Саламі Пурашэмі выкраў дзяцей і адвёз іх у Іран. Пяць месяцаў таму дзеці ўцяклі ад бацькі і хаваліся ўвесь час у бэльгійскай амбасадзе. Наконт іх лёсу ішлі міжнародныя перамовы на высокім узроўні. Міністар замежных справаў Бэльгіі Луі Мішэль сёньня асабіста сустракаў дзяўчынак у аэрапорце: " Я адчуваю сябе сёньня ў гэтай справе як бацька, а не як палітык. Ці вы думаеце, што мы можам у такіх выпадках разважаць як палітыкі? Я мяркую, што дзяўчынкі і спадарыня Пурашэмі ведаюць гэта. Цяпер мы нібыта адна сям’я,”—сказаў міністар замежных справаў Бэльгіі.
XS
SM
MD
LG