Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:20 ]  Чырвоны Крыж пра зьдзекі над ірацкімі вязьнямі


Прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа паведамілі, што яны неаднаразова заклікалі Злучаныя Штаты спыніць зьдзекі над вязьнямі ў Іраку -- да таго, як пра гэтыя факты стала вядома прэсе і шырокай публіцы. Чырвоны крыж ведаў, што адбываецца ў багдадзкай турме Абу Граіб і патрабаваў ад ўладаў ЗША палепшыць сытуацыю. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у інтэрв’ю арабскаму тэлеканалу “Аль-Хура” назваў гэтую сытуацыю жахлівай і паабяцаў дасьледаваць яе згодна з законам. Газэта "The Washington Post" сёньня апублікавала новыя здымкі са сьведчаньнямі зьдзекаў над ірацкімі палоннымі з боку салдат ЗША.
XS
SM
MD
LG