Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  У Лібіі вырашылі пакараць сьмерцю 7 лекараў


Эўразьвяз паведаміў Лібіі пра сваю глыбокую занепакоенасьць судовым рашэньнем у гэтай краіне наконт сьмяротнага пакараньня шасьці грамадзянам Баўгарыі і аднаму палестынцу. Прэсавы сакратар Эўразьвязу назваў гэтае рашэньне вельмі непрыемным сюрпрызам, ён зазначыў, што пад час судовага працэсу было шмат парушэньняў. Грамадзяне Баўгарыі і Палестыны былі засуджаныя за тое, што як лекары яны нібыта сьвядома спрычыніліся да заражэньня сотняў лібійскіх дзяцей вірусам імунадэфіцыта, які выклікае хваробу СНІД. Баўгарыя адразу ж асудзіла гэтае рашэньне суда ў Лібіі і заклікала гэтак жа зрабіць НАТО, Эўразьвяз і ЗША.
XS
SM
MD
LG