Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:05 ]  Буш назваў "агіднымі" дзеяньні амэрыканскіх вайскоўцаў


ВАШЫНГТОН.Джордж Буш у інтэрвію двум арабскім тэлеканалам асудзіў злоўжываньні амэрыканскіх вайскоўцаў ў багдадзкай турме як агідныя. "Людзі на Блізкім Усходзе павінны быць упэўненыя, што мы ўсё дасьледуем цалкам, што мы будзе ведаць праўду. Яны будуць ведаць праўду гэтак жа, як і амэрыканскія грамадзяне,” – сказаў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Аднак амэрыканскі лідэр наўпрост не папрасіў прабачэньня за дзеяньні вайскоўцаў. Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША пазьней сказаў, што прэзыдэнт “вельмі шкадуе”. Паводле словаў амэрыканскага прэзыдэнта, вайскоўцы, вінаватыя ў гэтым здарэньні, патрапяць пад крымінальны перасьлед. Тым часам ля багдадзкай турмы Абу Граіб сотні іракскіх дэманстрантаў выказвалі сваё абурэньне зьдзекамі з вязьняў і патрабавалі вызваліць сваіх блізкіх. Амэрыканскі брыгадны генерал Марк Кіміт заявіў, што ў выніку страляніны ў Кербале былі забітыя каля 10 сябраў войска Мэхдзі, ляяльнага да радыкальнага шыіцкага лідэра Моктады ас-Садра. Кіміт паведаміў пра арышт 21 іракцаў. Тры амэрыканскія вайскоўцы былі забітыя ў сутыкненьнях з войскам Мэхдзі ля гораду Дзіванія.
XS
SM
MD
LG