Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:44 ]  Буш просіць 25 мільярдаў даляраў на войска ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зьвярнуўся да Кангрэсу ЗША з просьбай ўхваліць выдаткаваньне 25 мільярдаў даляраў на патрэбы вайскоўцаў у Іраку і Афганістане. У пісьмовым звароце Джорджа Буша тлумачацца наступныя прычыны запыту – апошнія падзеі ў Іраку і павелічэньне патрэбы ў войсках. Прэзыдэнт сказаў, што новыя грошы неабходныя ў 2005 фінансавым годзе, які пачынаецца 1 кастрычніка. У лютым Джордж Буш сказаў, што 87 мільярдаў даляраў будзе дастаткова да вайну ў Іраку ў гэтым бюджэтным годзе. .
XS
SM
MD
LG