Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:38 ]  104 мільёны даляраў за карціну Пікасо


Н’Ю-ЁРК. На аўкцыёне Сотбі за карціну Пабло Пікасо “ Юнак з трубкай” заплацілі болей за 104 мільёны даляраў. Гэта самая вялікая цана за твор мастацтва. Папярэдне карціна была ацэненая ў 70 мільёнаў даляраў. Такім чынам пабіты рэкорд, які належыў карціне Ван Гога “Партрэт доктара Гашэ”, за якую ў 1990 годзе заплацілі 82 с паловай мільёны даляраў .
XS
SM
MD
LG