Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  Буш назваў зьдзекі над зьняволенымі "агіднымі"


Вашынгтон Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у інтэрвію для арабскай тэлевізіі al-Hurra даў сваю ацэнку зьдзекам з боку амэрыканскіх вайскоўцаў над іракскімі вязьнямі. “Людзі ў Іраку павінны разумець, што я разглядаю гэтыя дзеяньні як агідныя. Яны павінны таксама разумець – тое, што адбылося ў гэтай турме, не адлюстроўвае Амэрыку, якую я ведаю” Паводле ягоных словаў, салдаты, вінаватыя ў гэтым здарэньні, патрапяць пад крымінальны перасьлед. Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла, што ЗША глыбока шкадуюць з-за таго, што адбылося з ірацкімі вязьнямі й папрасіла прабачэньня за абразу ў зьняволеных і іх сем’яў. Тым часам ля багдадзкай турмы Абу Граіб сотні іракскіх дэманстрантаў сёньня выказвалі сваё абурэньне зьдзекамі над вязьнямі.
XS
SM
MD
LG