Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:17 ]  Ультыматум Грузіі кіраўніцтву Аджарыі


Улады Грузіі далі лідэру Аджарыі Аслану Абашыдзэ тэрмін у дзьве—тры гадзіны для падпарадкаваньня прэзыдэнту Міхаілу Саакашвілі і недапушчэньня кровапраліцьця. Кіраўнік Рады Бясьпекі Грузіі Вано Мерабішвілі абвесьціў гэты ультыматум па дзяржаўным тэлебачаньні: " Я хачу папярэдзіць ўсіх, узброеных людзей і прадстаўнікоў улады, якія яшчэ знаходзяцца на баку Аслана Абашыдзэ, што час ягонага рэжыму завяршаецца. Вы маеце ад двух да трох гадзінаў, каб перайсьці на бок грузінскага народу і падпарадкавацца прэзыдэнту Грузіі для таго, каб запабегчы магчымае кровапраліцьце”. Вано Мерабішвілі таксама сказаў, што Саакашвілі і Абашыдзэ праводзяць тэлефонныя перамовы наконт гарантыяў бясьпекі ў выпадку, калі аджарскі лідэр вырашыць сысьці ў адстаўку. Паліцэйскія і чыноўнікі з адміністрацыі Абашыдзэ ўжо распачалі пакідаць ягоныя шэрагі. Тысячы дэманстрантаў у Батумі сабраліся на маніфэстацыі з патрабаваньнем адстаўкі Абашыдзэ. Грузінскі прэм’ер Зураб Жванія і іншыя афіцыйныя асобы вядуць перамовы на мяжы з Аджарыяй з міністрам унутраных справаў аўтаноміі Джэмалем Когітыдзэ. Тым часам прэсавы сакратар Абашыдзэ заявіла, што ён сёньня выступіць з прамовай па тэлебачаньні, але не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку.
XS
SM
MD
LG