Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Буш выступіць па арабскіх тэлеканалах


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня зьбіраецца зьвярнуцца да аўдыторыі двух арабскіх тэлевізійных станцыяў. Як паведамілі ў Белым доме, дзесяціхвілінны выступ Буша будзе трансьлявацца па тэлеканалах Аль-Хура і Аль-Арабія. Апошняя вядомая сваёй незалежнасьцю і крытычным стаўленьнем да дзеяньняў ЗША ў Іраку. Тым часам ля багдадзкай турмы Абу Граіб сотні ірацкіх дэманстрантаў сёньня пратэставалі супраць зьдзекаў на ірацкімі вязьнямі. А ў сталіцы Англіі адвакаты 14 ірацкіх сем’яў, якія абвінавачваюць брытанскіх вайскоўцаў у незаконным забойстве іх родных у пасьляваенным Іраку, распачалі працэс у Вышэйшым судзе Лёндана.
XS
SM
MD
LG