Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:12 ]  Абвешчаныя вынікі дасьледаваньня сьмерці Трайкоўскага


Басьнійскія сьледчыя, якія вывучаюць прычыны авіякатастрофы, у якой загінуў прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі паведамілі, што прычынай трагедыі сталася памылка пілёта. Басьнійскі міністар транспарту і камунікацыяў Бранка Докіч зазначыў, што пілёт зрабіў працэдурную памылку на падлёце да аэрапорта Мостар. Сёньня была прадстаўленая афіцыйная справаздача дасьледаваньня гэтага здарэньня. Трайкоўскі і восем асобаў, што суправаджалі яго, загінулі ў лютым.
XS
SM
MD
LG