Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:44 ]  К. Райс папрасіла прабачэньня ў ірацкіх палонных


ВАШЫНГТОН. Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс прынесла прабачэньні арабскаму сьвету за дзеяньні амэрыканскіх вайскоўцаў, якія зьдзекаваліся з ірацкіх зьняволеных. Кандаліза Райс заявіла, што ЗША глыбока шкадуюць з таго, што адбылося з ірацкімі вязьнямі й папрасіла прабачэньне за абразу ў зьняволеных і іх сем’яў. Яна назвала злоўжываньні недапушчальнымі і запэўніла, што ЗША знойдуць і пакараюць ўсіх адказных за гэтае. Амэрыканскі міністар абароны Дональд Рамсфэльд заявіў, што дзеяньні вайскоўцаў на фотаздымках цалкам недапушчальныя і неамэрыканскія. (Рамсфэльд)”Дзеяньні вайскоўцаў на гэтых фотаздымках абсалютна недапушчальныя і неамэрыканскія. Кожны, хто ўдзельнічаў у гэтым, падводзіць сваіх сябраў, якія сумленна служаць кожны дзень, яны падводзяць сваю краіну.” Кіраўнік Пэнтагону Дональд Рамсфэльд заяўляе, што ўсе выпадкі будуць пільна дасьледаваныя, і вінаватых будуць судзіць. У турмах Іраку і Афганістану, якія кантралявалі амэрыканскія вайскоўцы загінулі 25 зьняволеных. Дасьледаваньні паказалі, што зь іх два вязьні былі забітыя амэрыканцамі, яшчэ адзін быў забіты пры паслабляючых віну абставінах. У 12 выпадках сьмерць адбылася натуральным чынам. Яшчэ дзесяць выпадкаў дасьледуюцца.
XS
SM
MD
LG