Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  Уначы ў Аджарыі працягваліся акцыі пратэсту


ТБІЛІСІ. У Аджарскай аўтаноміі гэтай ноччу працягваліся акцыі пратэсту апазыцыі. У іх бяруць удзел болей за 2 тысячы чалавек. Дэманстрацыі адбываюцца, нягледзячы на камэнданцкую гадзіну і абвешчаны Абашыдзэ рэжым надзвычайнага становішча. Учора прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі запатрабаваў ад праваахоўных органаў Аджарыі не падпарадкоўвацца загадам лідэра аўтаноміі Аслана Абашыдзэ. Учора ў Батумі была разагнаная дэманстрацыя праціўнікаў Абашыдзэ. Пакуль няма ніякіх прыкметаў таго, што Аслан Абашыдзэ пагадзіцца з патрабаваньнямі Міхаіла Саакашвілі аб тым, каб аджарскія ўзброеныя фармаваньні склалі зброю і прызналі ўладу цэнтральнага грузінскага ўраду да 12 траўня.
XS
SM
MD
LG