Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:39 ]  Новы дырэктар МВФ -- Радрыга Рато


ВАШЫНГТОН. Міжнародны валютны фонд афіцыйна абвесьціў, што новым дырэктарам арганізацыі стане былы міністар фінансаў Гішпаніі Радрыга Рато. Прызначэньне Рато на гэтую пасаду стала магчымым дзякуючы паразе кансэрватыўнага ўраду Гішпаніі падчас ўсеагульных выбараў у сакавіку. Рато заменіць на пасадзе кіраўніка МВФ Хорста Келера, які падаў у адстаўку, каб узяць удзел у выбарах прэзыдэнта Нямеччыны. Прызначэньне Рато працягвае традыцыю, згодна зь якой пасаду дырэктара МФВ займае прадстаўнік эўрапейскай краіны. У той жа час на чале Усясьветнага банку звычайна знаходзіцца амэрыканец.
XS
SM
MD
LG